Як сябра Кіроўнай Рады, мяне вельмі занепакоіла заява в.а Старшыні КР сп-ні Э.Лонсдэйл у сувязі з артыкулам сп. Д.Удрыса. На мой пагляд, такога кшталту адказ не зусім адпавядае карпаратыўнай культуры аднаго з найвышэйшых ворганаў кіраваньня ЭГУ.

Аднак больш важнай, безумоўна, зьяўляецца сама крытыка, адказ на якую ня быў дадзеным.

Як паўнапраўны чалец Кіроўнай рады, магу пацьвердзіць, што многія з уздымаемых у артыкуле пытаньняў насампраўдзе існуюць у цяперашніх рэаліях. Шчыра кажучы, за апошнія 2 гады дзеяньні адказных асобаў у сыстэме кіраваньня ЭГУ наўрад ці можна назваць пасьпяховымі. У тым ліку многія з нас, сябраў Кіроўнай рады, асабліва тыя, хто ўжо ня першы год займае гэтую адказную пасаду, маглі больш сумленна выконваць свае прамыя абавязкі перад унівэрсытэтам.

Цяжка не згадзіцца з тым, што ў сённяшніх умовах ЭГУ сапраўды неабходныя якасныя зьмены (у першую чаргу ў падыходах да кіраваньня, і ў тым ліку ў самім кіраўніцтве) для захаваньня сваёй пасьпяховай дзеяздольнасьці. Вельмі важна, каб гэта разумелі ня толькі астатнія сябры Кіроўнай рады, а таксама і Агульны сход сузаснавальнікаў, роўна як і больш шырокае кола адказных за будучыню ўнівэрсытэта людзей, сярод якіх нашыя донары і стэйкхолдэры. Пагатоў, хочацца верыць, што ў бліжэйшым часе яны будуць гатовыя даць рады бягучым выклікам, гэтак жа, як і прыняць разумныя пастановы на карысьць усёй унівэрсытэцкай (і таксама грамадзянскай) супольнасьці.

Упэўнены, што хутка гэтыя праблемы будуць разьвязанымі, і мы зможам пераважна сфакусавацца на павышэньні якасьці нашай адукацыі, а таксама прынясеньні большага пажытку для Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?