На нафтахімічным заводзе ў мексіканскім штаце Веракрус, дзе напярэдадні адбыўся магутны выбух, пачалася ўцечка хлору, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на канал Televisa.

Выбух адбыўся ў горадзе Каацакаалькас на паўднёвым усходзе краіны. Першапачаткова паведамлялася аб тым, што завод належыць кампаніі Pemex. Аднак пазней кіраўніцтва Pemex удакладніла, што выбух адбыўся на прадпрыемстве PMV пад кіраваннем кампаніі Mexichem, з якой супрацоўнічае Pemex.

Як распавядаюць відавочцы, пасля выбуху над раёнам з'явілася воблака дыму. Выратавальныя службы рэгіёну папярэдзілі аб значным выкідзе шкодных рэчываў пры выбуху.

З тэрыторыі завода эвакуяваныя каля 2 тысяч супрацоўнікаў, зачыненыя школы і офісы ў ваколіцах прадпрыемства. Жыхарам раяць не выходзіць на вуліцу, бо ёсць небяспека атручвання.

Што стала прычынай выбуху, пакуль невядома.

Паводле ўдакладненых дадзеных, ахвярамі НЗ сталі 13 чалавек, яшчэ 136 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?