Міністэрства абароны РФ не атрымала ад прамысловасці прадукцыі ваеннага прызначэння на 250 млрд расійскіх рублёў, паведаміла намеснік кіраўніка ведамства Таццяна Шаўцова.

lenta.ru

lenta.ru

Прамысловасць зрывае дзяржаўныя кантракты, паведаміла чыноўніца, перадае ria.ru.

Такім чынам расійская армія не атрымала зброю на суму, якая адпавядае прыкладна 5-6 гадавым ваенным бюджэтам Беларусі.

Тыдзень таму падчас «прамой лініі» прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну паскардзіўся працоўны завода «Уралаўтапрыцэп», які выконвае абаронную замову, але не атрымлівае заробак. Пуцін не зразумеў пытання ці зрабіў выгляд, што не зразумеў, і спаслаўся на агульныя праблемы ў аўтамабільнай галіне прамысловасці.

Цяпер у РФ рэалізуецца дзяржаўная праграма ўзбраення на 2011-2020 гады, у якой прадугледжана аддаць на пераўзбраенне расійскай арміі прыкладна 20 трлн расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?