Кампанія Opera выпусціла браўзэр з убудаваным VPN. Ён стаў першым з папулярных браўзэраў, дзе рэалізаваная такая функцыя.

Новы браўзэр дазваляе праглядаць сайты праз серверы ў трох краінах — ЗША, Канадзе і Германіі. З часам Opera абяцае пашырыць гэты спіс. Для падключэння VPN дастаткова выбраць адпаведную функцыю ў наладах.

Функцыяй VPN у браўзэры можна карыстацца бясплатна і без абмежаванняў.

@opera

@opera

VPN дазваляе захоўваць ананімнасць падчас працы ў інтэрнэце і абыходзіць блакіроўкі сайтаў, а таксама забяспечвае дадатковую абарону інфармацыі пры доступе ў сеціва праз публічны Wi-Fi.

У Opera ёсць функцыя Opera Turbo, якая «сціскае» трафік, паскараючы загрузку старонак для карыстальнікаў. Пры гэтым увесь трафік праходзіць праз серверы Opera, што ўскосна дапамагае абыходзіць блакаванні сайтаў. Функцыі, аналагічныя Opera Turbo, ёсць таксама ў Google Chrome і «Яндекс.Браузере».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0