tass.ru

tass.ru

Як паведаміў РБК федэральны чыноўнік і пацвердзіў суразмоўца, блізкі да кіраўніцтва Рады Федэрацыі, Масква перадасць Надзею Саўчанка ва Украіну для адбыцця пакарання, а Кіеў верне Расіі двух асуджаных вайскоўцаў, Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева. Гэтыя працэсы будуць сінхранізаваныя, але адбудуцца толькі пасля таго, як прысуд Аляксандраву і Ерафееву уступіць у сілу — гэта значыць не раней за сярэдзіну мая.

Паводле расійскага закона вырак суда ўступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля абвяшчэння, калі не былі пададзеныя апеляцыйныя скаргі, па ўкраінскім законе — праз 30 дзён. І калі судовае рашэнне ў адносінах да Саўчанка ўжо ўступіла ў сілу 5 красавіка, то прысуд Аляксандраву і Ерафееву ўступіць толькі ў сярэдзіне мая, калі не будзе да гэтага абскарджаны.

«Павінны прайсці тэрміны працэдуры абскарджання. Таму да мая ўсе павісне», — сказаў суразмоўца ў Радзе Федэрацыі. Па словах суразмоўцы РБК, у далейшым акрамя Саўчанка будзе абмяркоўвацца абмен яшчэ некалькіх расіянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?