Міністэрства аховы здароўя Беларусі не плануе дазваляць продаж лекаў праз інтэрнэт і вендынгавыя апараты, паведаміла начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Равуцкая на з'ездзе фармацэўтычных работнікаў, які праходзіць сёння ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Людміла Равуцкая адзначыла, што ў цяперашні час усё часцей можна пачуць прапановы, асабліва ад прыхільнікаў перадавых тэхналогій у гандлі, аб арганізацыі інтэрнэт-аптэк або аб рэалізацыі лекаў праз спецыяльныя аўтаматы. На дадзены момант дзейнасць інтэрнэт-аптэк у Беларусі не дазволеная. «У цяперашні час не плануецца выдача дазволаў ні на адкрыццё інтэрнэт-аптэк, ні вендынгавых апаратаў па продажы лекаў», — сказала яна.

Продаж лекаў спалучаны з магчымай небяспекай нелегальнага распаўсюджвання забароненых тавараў, а таксама фальсіфікацыі медыцынскай прадукцыі, што ў цяперашні час з'яўляецца глабальнай сусветнай праблемай. «Міністэрства аховы здароўя Беларусі падзяляе занепакоенасць гэтай небяспекай, асабліва небяспекай нерэгуляванага развіцця інтэрнэт-гандлю лекавымі сродкамі», — сказала начальнік упраўлення.

Пры гэтым аптэчныя арганізацыі ўсіх формаў уласнасці рэспублікі могуць карыстацца магчымасцямі інтэрнэту для падтрымання ўласных сайтаў у якасці інфармацыйнага рэсурсу для насельніцтва пра сваю дзейнасць. На сайтах аптэк, у прыватнасці, размяшчаецца інфармацыя аб наяўнасці неабходных лекавых сродкаў. У аптэках РУП «Белфармацыя» шырока выкарыстоўваецца паслуга папярэдняй інтэрнэт-замовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?