Беларуская чыгунка прызначыла 27 дадатковых паяздоў у дні майскіх святаў, загадзя прыняўшы меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У міжрэгіянальных зносінах 6 мая назначаны дадатковыя паязды № 638 Мінск-Гомель, № 637 Гомель-Мінск, № 655 Мінск-Брэст; 7 мая — № 656 Брэст-Мінск, № 638 і № 672 Мінск-Гомель, № 637 і № 671 Гомель-Мінск, № 655 Мінск-Брэст, № 635 Мінск-Пінск.

8 мая будуць курсіраваць саставы № 636 Пінск-Мінск, № 656 Брэст-Мінск; 10 мая — № 713 Віцебск-Мінск, № 714 Мінск-Віцебск, № 608, № 664 і № 711 Брэст-Мінск, № 645 Віцебск-Магілёў, № 646 Магілёў-Віцебск, № 712 Мінск-Брэст, № 691 Магілёў-Мінск, № 653 Гомель-Магілёў, № 654 Магілёў-Гомель, № 709 і № 637 Гомель-Мінск, № 710 і № 638 Мінск-Гомель.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення прызначаных цягнікоў можна атрымаць на сайце rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах службаў даведкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?