Бізнэсмен Дональд Трамп паабяцаў змяніць імідж, калі будзе намінаваны ў якасці адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Увечары ў чацвер памочнікі Трампа правялі сустрэчу з членамі Рэспубліканскага нацыянальнага камітэта, і запіс гэтай сустрэчы аказаўся ў распараджэнні агенцтва Асашыэйтэд прэс.

Том Манафорд, новы старшы памочнік Трампа, заявіў, што ў сваіх выступах падчас выбарчай кампаніі Трамп адмыслова стварае пэўны імідж. Па словах Манафорда, Трамп разумее, што яму трэба згладзіць гэты вобраз.

«Вы ўбачыце зусім іншага чалавека», — паабяцаў Манафорд.

Гэта, на думку Манафорда, павінна выправіць адмоўныя рэйтынгі Трамп у некаторых груп насельніцтва.

Памочнік Трампа прапанаваў лідарам рэспубліканцаў пачакаць, пакуль Трамп скончыць першую фазу гэтай ролі і паўстане перад імі ў іншым вобразе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?