afc.com

afc.com

Футбольны клуб «Істэрн», абыграўшы сёння «Саўт Чайна» (2:1), стаў чэмпіёнам Ганконга.

Перамога характэрная тым, што каманду ўзначальвае 27-гадовая Чан Юн-Цін, якая прыняла каманду ў снежні 2015 года, стаўшы першай у гісторыі краіны жанчынай-трэнерам мужчынскай футбольнай каманды.

Больш за тое, Чан стала першай у гісторыі жанчынай, якая прывяла прафесійную мужчынскую футбольную каманду да перамогі ў вышэйшым дывізіёне.

«Істэрн» заваяваў свой першы чэмпіёнскі тытул за апошнія 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?