Тры пярсцёнкі Антоныча

Ён быў закаханым у жыццё паганцам і насіў сонца ў кішэні, рос разам з травой і стварыў «Зялёнае евангелле». Паводле іншай версіі, быў хрушчом і жыў на вішнях – тых самых, што апяваў Шаўчэнка. А яшчэ львоўскім дэкадэнтам, што напісаў «Баладу пра блакітную смерць».

Багдан-Ігар Антоныч (1909-1937), самы таямнічы, містычны й рафінаваны ўкраінскі паэт возьме ахвочых у патройныя абдымкі, атуліўшы пярсцёнкам песні, пярсцёнкам маладосці й пярсцёнкам ночы… А потым пачнецца снег, лэмкаўскія песні – і неба ўпадзе на хаты. 

Спецыяльная госця – перакладчыца Алена Пятровіч.

27 красавіка, 19.00, кнігарня логвінаЎ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0