КНДР размясціла ў дэмілітарызаванай зоне з Паўднёвай Карэяй 300 новых рэактыўных сістэм залпавага агню калібра 122 міліметра. Пра гэта паведамляе Yonhap са спасылкай на крыніцы ў паўднёвакарэйскім вайсковым ведамстве.

Паведамляецца, што сістэмы маюць радыус дзеяння каля 40 кіламетраў і могуць накрыць, у прыватнасці, паўночныя раёны сталіцы Паўднёвай Карэі Сеула.

Па словах адной з крыніц агенцтва, працы па размяшчэнні сістэм ішлі з 2014 года. Цяпер колькасць артылерыйскіх установак у дэмілітарызаванай зоне з боку КНДР перавышае 600.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?