Самалёт на сонечных батарэях Solar Impulse 2, які выляцеў з Гавайскіх выспаў 21 красавіка, прызямліўся ў Каліфорніі.

Solar Impulse 2 пачаў кругасветны пералёт 9 сакавіка 2015 года ў Абу-Дабі. У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня ён пераадолеў больш за восем тысяч кіламетраў падчас пералёту з Японіі на Гаваі, паставіўшы рэкорд для апаратаў такога тыпу.

На ўчастку маршруту з Японіі на Гаваі сонечныя панэлі Solar Impulse 2 атрымалі пашкоджанні з-за перагрэву. На ліквідацыю непаладак і новае тэставанне апарата спатрэбілася дзевяць месяцаў. 21 красавіка самалёт аднавіў падарожжа.

На крылах Solar Impulse 2 размешчаны 17 тысяч сонечных вочак, якія выпрацоўваюць энергію для чатырох электрарухавікоў. Самалёт развівае сярэднюю хуткасць каля 70 кіламетраў у гадзіну. Падчас кругасветнага пералёту апарат па чарзе пілатавалі швейцарцы Андрэ Боршберг і Бертран Пікар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0