Упраўленне занятасці камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама апублікавала спіс найбольш запатрабаваных і працазалішніх прафесій на сталічным рынку працы.

Паводле звестак камітэта, на 1 красавіка 2016 года найбольш запатрабаванымі спецыялістамі з'яўляліся: электраманцёры-лінейшчыкі (100 заяўленых вакансій), урачы-спецыялісты (416), дырэктары (147), інжынеры-праграмісты (93), медсёстры (755), спецыялісты розных кваліфікацый (132).

Сярод працазалішніх прафесій: кіроўцы аўтамабіляў - 362 беспрацоўныя на 45 свабодных месцаў, грузчыкі - 596 (5), дворнікі - 127 (6), кладаўшчыкі - 127 (15), прадаўцы - 273 (109), рабочыя па комплекснай уборцы - 286 (4 ), вартаўнікі - 106 (0), прыбіральшчыкі памяшканняў - 167 (76), прыбіральшчыкі тэрыторый - 140 (6), бухгалтары - 88 (39), электрагазазваршчыкі - 114 (26), прадпрымальнікі - 106 (0).

У студзені-сакавіку 2016 года па садзеянне ў працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнуліся 13.663 чалавекі, з іх 12.534 беспрацоўных.

На канец сакавіка ў Мінску 6.690 беспрацоўных мелі права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якога склаў 228,2 тыс. рублёў.

На пастаянную ці часовую працу ўладкавана 2.240 чалавек, у тым ліку 2.018 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу. Працаўладкавана 140 асоб, якія абавязаны кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Аказана фінансавая падтрымка 38 беспрацоўным у выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Кансультацыю па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 3.186 чалавек, арганізавана навучанне 434. У грамадскіх работах узялі ўдзел 949 чалавек, у тым ліку 936 беспрацоўных.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 красавіка 2016 года склала 6.267, у тым ліку для рабочых - 2.875.

У студзені-сакавіку 2016 года зарэгістравана больш за 90,7 тыс. зваротаў сушукальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і больш за 3,7 млн - да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?