Прэзідэнт ЗША Барак Абама, выступаючы ў Гановеры ў панядзелак падкрэсліў, што краіны Захаду павінны і надалей прытрымлівацца палітыкі эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі да таго часу, пакуль Масква ў поўнай меры не выканае мінскія пагадненні.

РФ парушыла суверэнітэт Украіны, указаў ён, абвінаваціўшы расійскія ўлады ў вядзенні міжнароднай палітыкі запалохвання.

«Сапраўдная веліч» выяўляецца не ў запалохванні, а ў сумеснай працы. У той жа час прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што «хоча добрых адносін з Расіяй і многае ўклаў у іх».

У святле шматлікіх глабальных пагроз Вашынгтону хацелася б бачыць свабодную і аб'яднаную Еўропу, якая працягне выступаць за мір і росквіт чалавецтва, заявіў амерыканскі лідар.

Ён заклікаў краіны Еўрапейскага Саюза падзяліць цяжар адказнасці за сітуацыю ў сферы бяспекі на кантыненце. «Еўропа часцяком спачывае на лаўрах там, дзе справа тычыцца яе ўласнай абароны», — мяркуе Абама.

Ён заклікаў саюзнікаў НАТА павялічыць выдаткі на абарону да двух працэнтаў ад ВУП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?