Улады Саудаўскай Аравіі ўхвалілі план эканамічных рэформаў, які павінен дапамагчы краіне пазбавіцца ад залежнасці ад нафтавых даходаў.
План атрымаў назву Saudi Vision 2030. Ён уяўляе з сябе праграму дзеянняў на бліжэйшыя гады, якія дапамогуць дыверсіфікаваць эканоміку краіны.
Праграма прадугледжвае стварэнне суверэннага фонду на суму ў 2 трлн даляраў, паведаміў намеснік наследнага прынца краіны Мухамад ібн Салман.
Таксама план прадугледжвае правядзенне прыватызацыі, скарачэнне субсідый і продаж 5% дзяржаўнай нафтавай кампаніі Aramco, выручка ад якой і пойдзе на стварэнне фонду.
Як распавёў Мухамад ібн Салман у інтэрв'ю тэлеканалу «Аль-Арабія», стварэнне суверэннага фонду заклікана ператварыць найбуйнейшага экспарцёра нафты ў глабальную інвестыцыйную дзяржаву.
Па словах Салмана, да 2020 года эканоміка Саудаўскай Аравіі наогул не будзе залежаць ад нафты. Цяпер краіна атрымлівае каля 80% сваіх даходаў ад продажу рэсурсу.