У будыйскім храме ў Пекіне з'явіўся робат-манах. Робат быў прадстаўлены публіцы яшчэ ў кастрычніку 2015 года, аднак трапіў у поле зроку буйных СМІ толькі цяпер, перадае N+1.

Тут і ніжэй фота: Reuters

Тут і ніжэй фота: Reuters

Манах па імені Сіань-ар быў створаны ў 2013 годзе як мультыплікацыйны персанаж, а праз два гады быў рэалізаваны ў выглядзе 60-сантыметровага робата. Сіань-ар можа самастойна перасоўвацца, спяваць мантры і адказваць на некалькі дзясяткаў простых пытанняў наведвальнікаў храма Лунцюань («Крыніца цмока») аб жыцці і будызме.

«Робат дэманструе, што будызм і сучасныя тэхналогіі не павінны супрацьпастаўляцца, наадварот, яны могуць узаемавыгадна дапаўняць адзін аднаго», — тлумачаць стваральнікі Сіань-ара.

Па словах распрацоўшчыкаў, яны ўжо працуюць над палепшанай версіяй робата-манаха з пашыранай функцыянальнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0