• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • ЧС 2018
  • Хакей
  • Біятлон
  • Тэніс
  • Іншы спорт
  • Алімпіяда-2018
Футбол
Фота 4 з 6
26.04.2016 / 10:45

«Сваімі акцыямі, спадзяюся, выхоўваем патрыятызм» — што такое фан-сектар ФК «Нёман»

Перфомансы, крэатыў, адносіны з міліцыяй, забароны, эмоцыі, патрыятызм і размовы з гульцамі. Усё тое, што вы павінны ведаць пра адзін з самых яскравых фан-сектараў Беларусі. Распавядае фанат «Нёмана» Віталь (Тэлевіталь).

— Пра фанатаў «Нёмана» заўсёды шмат гавораць дзякуючы іх перфомансам. Напрыклад, у гэтым сезоне была акцыя, прысвечаная Нілу Гілевічу. Хто іх прыдумвае?

— У нас ёсць невялічкая каманда, якая жыве футболам, перфомансамі. Аднак мы жывем не ў нейкай футбольнай рэзервацыі, а ў сваёй краіне, на нас уплываюць розныя абставіны, розныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусi. Рэагуем на ўсё гэта. І калі гэта спалучаецца з футболам, то чаму не? На мой погляд, самыя крэатыўныя ідэі – гэта спалученне футбола з нейкімі знешнімі падзеямі, гісторыяй горада, краіны, нейкімі традыцыямі. І калі ўдаецца ўсё гарманічна зрабіць, то атрымоўваецца вельмі файна. Канешне, хацелася, каб у нас быў больш добры тэхнічны ўзровень, але ён залежыць ад грошай, якіх заўсёды няма. Таму мы, скажам так, лепім з таго, што ёсць. Адпаведна, мы стараемся гэта ўсё спрасціць.

Што па Нілу Гілевічу, канешне, усе чулі, што ён памёр. Канешне, гэта шкада, але ўсе мы паміраем. Зараз прыйшоў час Нілу Гілевічу. Ён пакінуў пасля сябе добрую спадчыну. Фанаты заўсёды карыстаюцца нейкімі песнямі, адпаведна, паэты карыстаюцца пашанай. І нам было гонарам праспяваць песню ў памяць Ніла Гілевіча. Як прыйшла ідэя? У Гародне праводзілі ўсеагольную дыктоўку, і яна была прысвечана пiсьменнiку. Карацей кажучы, там мы і падглядзелі ідэю.

— Фан-сектар у зяленых плашчах – у чым сэнс? 

— Гэтая ідэя вітала даўно. Каб наш сектар выглядаў больш прывабным, усе павінны быць у адпаведным колеры. Наконш плашчоў, ідэя не наша. Наколькі я ведаю, гэта пайшло з Польшчы, магчыма, яны таксама дзе-небудзь убачылі. У нашым чэмпіянаце, наколькі я ведаю, Барысаў апранаўся ў жоўтае, «Дынама» – у белае. У сувязі з тым, што жоўтых сектароў у «Нёмана» хапае, мы вырашылі прасоўваць зялёны колер. Атрымаецца ці не – будзем спрабаваць на пряцягу сезона, каб наш сектар быў зялёны. Усім, хто прыходзіў, давалі плашчы.

Наша задача як ультрас-группы – ствараць імідж, нейкае свята. Жыццё наша не такое яркае, таму хочацца нейкай аддушыны.

— Быў яшчэ цікавы перфонанс з караблём.

— Проста трэба было даць старт сезону, мы вырашылі выкарыстаць вобраз «Бітлз». Але было вельмі крыўдна, калі карэспандэнт «Беларусь-5» заўважыў нашу жоўтую субмарыну, там быў подпіс «We all live in a Нёман submarine». Але, магчыма, карэспандэнт не такі дасведчаны, не ведае «Бітлз». Ён нас абазваў «Вільярэалам» і сказаў што мы там падгледзілі ідэю. Няхай праплыве на нашай лодцы і даведаецца, хто такія «Бітлз».

— Гэтыя ідэі прыходзяць у галаву не аднаму ж чалавеку?

— Канешне, мы збіраемся, думаем. Калі прыходзіць нейкая крэатыўная думка, яна развіваецца, кожны нешта прапаноўвае. Шмат якія ідэі выношваюцца гадамі. Іх шмат, але як іх выкарыстаць – гэта другое пытанне.

— Былі цікавыя ідэі, якія па тэхнічных магчымасцях не маглі быць выкананы на сектары?

— Былі, але, значыць, яны будуць пазней выкарастаны, значыць, мы яшчэ не падышлі да iх тэхнічна. Усе гэтыя ідэі трэба трымаць у сакрэце, бо не мы ж адныя робім перфомансы.

У мінулым годзе мы рабілі перфоманс, прысвечаны Янке Купале. На пачатку года ў iнтэрнеце быў вывешаны яго шрыфт. Нарадзілася ідэя, каб напісаць банэр шрыфтом Купалы. Усё астатняе – гэта справа часу. Планавалі гэта здейсніць улетку, але былі праблемы з піратэхнікай. Але потым утраслі і напрыканцы сезону прэзентавалі.

— У вас няма прафэсіянальных, напрыклад, мастакоў?

— На жаль, няма. Хацелася б, канешне, каб у нас былі 1-2 графітчыка, якія арганізоўвалі бы і вялі гэта за сабой. Таму што людзі шмат жадаюць, але не ўсё ўмеюць.

— За чый кошт усё гэта арганізоўваецца?

— Грошы збіраюцца на сектары. Зараз цяжкае фінансавае становішча ў краіне, таму фінансы мы скарачаем. Але пры гэтым усё роўна спрабуем нешта рабіць. Магчыма, калі было б больш грошаў, першы перфоманс у нас быў бы зусім іншы.

— Клуб вам дапамагае? Увогуле, якія адносіны з кіраўніцтвам «Немана»?

— Добрыя. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову з нашымі прэдседацелямі, а яны ў меру сваіх магчымасцяў нам дапамагаюць.

— Былі моманты, калі той ці іншы перфоманс не дазвалялі зрабіць праваахоўнікі?

— Скажам так, ў нас было больш пытанняў па рэгістрацыі банэраў, iм не падабаліся нейкія надпісы ці злыя твары. Таму і не прапускалі. Чамусьці ў нас вялікая забарона, калі на банэры крыж. Здаецца, мы жывем у хрысціянскай краіне. Але ўсё роўна крыж пад забаронай, амаль на 100%, банэр з ім не прапусцяць. Было б цікава зрабіць паўмесяц – прапусцяць ці не? Такая невялікая правакацыя. Можа, адразу ў тэрарысты запішуць. Але гэта ўсё, канешне, жарт. Мы жывем у такой краіне з такімі ідэолагамі, у галавах каторых нешта сваё. Што з іх возьмеш, акрамя аналізаў (смяецца). Канешне, тэарытычна можна пранесці любы банэр, але гэта будзе аднаразовая акцыя, больш нічога не будзе. А ў нас доўгатэрміновы праект, мы разлічваем падтрымліваць каманду заўсёды, пры любой уладзе.

Памятаю, калі нам не дазволілі вывесціь банэр, частку перфоманса пад назвай «Гарадзенскі гармідар». І на банэры быў гэты надпіс. І калі нас пыталіся, што такое гармідар, мы адказвалі, што гэта кавардак. Нам адказалі, што ў Гародні кавардака няма. Сэнс у тым, што сезон каманда правяла вельмі няўдала, нягледзячы на тое, што гуляла ў фінале Кубка. Мы проста парэзалі на кавалкі наш вялікі банэр, які быў на фінале Кубка, склалі з квадратаў кавардак. Аднак скрозь гэта праглядваліся літары ФКНГ. Дык вось, гэта ўсё прапусцілі, але банэр «Гарадзенскі гармідар» – не. І таму ніхто не зразумеў, што мы хацелі сваім перфомансам сказаць.

— Што наконт бяспекі на сектары?

— Мы даўно спрабуем дамовіцца з нашымі праваахоўнікамі. Ім таксама не вельмі цікава нас ганяць, апекаваць. Але яны вымушаны гэта рабіць па нашых законах. Былі прапановы наконт сцюардаў, ужо недзе паўтары гады нашы хлопцы стаяць у манішках на сектары. Мы выбіраем з сектару канкрэтных людзей і ставім іх, каб яны сачылі за парадкам. Гэта практыка даўняя, зараз гэта спрабуць зрабіць шмат дзе. Але, з іншага боку, можа, гэта і мінус – адсутнаць міліцыі. Фанатам праваахоўнікі патрэбны як быку чырвоная ануча. I калі няма міліцыі, колькасць людзей на сектары, мабыць, меньшая. Магчыма, у гэтым ёсць нейкая ісціна. Усё ж такі актыўныя фанаты, якіх спрабуць загнаць у нейкія рамкі, гэта не арганізацыя БРСМ, дзе ідэалагічна ўсе падкованыя, дзе ўсе ходзяць строем. У нас у кожнага свая ідэалогія, спрабуем спалучыць яе, накіраваць на падтрымку нашай каманды.

— Зараз федерацыя дэкламуе, што яна вырашае пытанні наконт супрацоўніцтва фанатаў і міліцыі. Адчуваецца гэтая праца?

— Скажам так, я не быў не першым выяздзе, а дома ў нас, як я казаў, больш-менш добрыя адносіны з міліцыяй. Бываюць, канешне, перагібы, але нават пасля цёрак спрабуем наладзіць кантакты, бо мы жывем у адным горадзе, нам разам жыць.

Што датычыцца іншых гарадоў, то бывае па-рознаму. Бывае, ставяцца да цябе як да ворага нейкага, які прыйшоў заваёўваць тэрыторыю. Але фанат – гэта не вораг, гэта чалавек, які актыўны, любіць футбол і жадае падтрымліваць гульцоў. Увогуле людзі прыходзяць на футбол, каб выплёсківаць эмоцыі. І гэта добра, таму што гэта адбываецца ў рамках нейкіх правілаў, а не недзе па закавулках, ніхто не б’е шкло і гэтак далей. Я думаю, што выплёсківанне эмоцый на стадыёне – гэта адзін лагодна. Дзяржава павінна наадварот заахвочваць, каб людзі хадзілі на стадыёны і менавіта там крычалі, бясіліся, а не стаялі роўненька. 

— У свеце гэтага таксама трэба пагаварыць аб алкаголе на матчах.

— Ён мае права на існаванне на стыдёне, калi людзі прыходзяць культурна адпачыць. Спажыванне алкаголю у нас не забаронена. Яно было і будзе пры кім заўгодна. Людзі, якія сябе не могуць кантраляваць, былі, ёсць і будуць, але іх адзінкі. Задача міліцыі – гэтых людзей культурна выправаджваць. Астатнія павінны адпачываць. У іншых выпадках можна і рэстараны зачыняць ці рабіць іх трэзвай зонай. Але гэта ўсё філасофія. Мне здаецца, што ў нас людзі разучыліся хадзіць на стыдёны, няма патрэбы жыць тым жа футболам. Раней хадзілі кампаніямі, крычалі, хапнулі піўка – і ўсё добра. Культурна праводзілі час, адпачывалі. Прычына таго, што не ходзяць на футбол, можна быць таксама ў тым, што ў нас вельмі нізкі патрыятызм. Мы расцім нейкіх касмапалітаў, якія толькі і думаюць, як адсюль зваліць. Навошта іх тады расціць, няхай адразу едуць за мяжу. Замест таго, каб думаць, як рабіць нашу краіну лепш, яны мараць, што лепш у іншым месцым. 

— На сектары ўсе патрыёты?

— Мы ж не праводзім анкетаванне. Але рознымі сваімі акцыямі, падтрымкай свайго клуба, я спадзяюся, выхоўваем патрыятызм. Трэба ў першую чаргу быць патрыётам сваёй сям’і, горада, краіны, сваёй нацыі. Але гэта самавыхоўваецца паступова.

— Хто прыходзiць на фан-сектар «Немана»?

— Звычайна, я так думаю, самому чалавеку цяжка прыйсці на сектар. Часцей ходзяць са знаёмымі. Увогуле ў любое незнаёмае месца прыйсці проста так цяжка. Хочацца ісці ў кампаніі, тады выглядаеш больш смелым. Чалавека нешта ўсё роўна павінна зацікавіць. Магчыма, гэта нашыя перфомансы. Але зараз ідзе прапаганда супраць фанатаў, гавораць, што гэта дрэнныя людзі. Ае не думаю, што колькасць правапарушэнняў з боку фанатаў істотна адрозніваецца ад астатняга насельніцтва, нават сярод тых жа міліцыянтаў.

Бываюць, прыходзяць да нас і гульцы. Хадзіў Надзіеўскі, Забелін, нехта яшчэ. Гэта прыемна і фанатам, і, напэўна, самім гульцам. Гульцы – таксама людзі, ім хочацца паўдзельнічаць на сектары ў падтрымцы каманды. Усім вядомы прыклад Драгуна, які ўвогуле ганяў за «Дынама». Гэта нармальна.

— Які сярэдні ўзрост на сектары?

— Звычайна гэта моладзь. На жаль, мы ніяк не можам у нас на сектары зрабіць добрую пераемнасць пакаленняў. Думаю, ва ўсіх двіжах ёсць яма сярод людзей 20-25 гадоў. Нейкая частка сыходзіць у войска, потым вяртаецца і бачыць, што ўжо няма нікога з тых, з кім гэты чалавек быў на сектары. Становіцца не так цікава, кампаніі няма. Гэта першае. Таксама яшчэ сем’і. Чалавеку трэба карміць сям’ю, няма часу на выезды, на астатняе. Але хочацца, каб людзі вярталіся пасля такіх перыядаў. Менавіта так са мной i адбылося. Я таксама некаторы час, гадоў 10, адсутнічаў на сектары, а потым вярнуўся. Мне падабаецца ездзціь на выезды, стаяць на сектары з маладымі. Яны актыўныя, сам адчуваеш сабе маладым.

— Калі і як вы прыйшлі на сектар?

— Я магу сказаць, што я быў там яшчэ ў школьным узросце, у 80-я гады, калі каманда звалася «Хімік». Я доўгі час думаў, што менавіта тады пачынаўся наш фан-сектар. Але пазней высветлілася, што ён быў і ў 70-я гады, магчыма, і раней. Нашы карэспандэнты раскапалі, які быў у Гародне ОФ за польскім часам, калі пасля гульняў ішлі сценка на сценку, габрэйскiя каманды супраць польскіх. Нашаму ОФу такое і не снілася, што там адбывалася. Сказаць, што мы першапачынальнікі, нельга.

— Што вас прывабіла ў свой час на фан-сектары?

— У першую чаргу павінен прывабліваць футбол. Бо калі табе футбол так-сяк, то доўга на сектары не прабудзеш. Шмат у якіх клубах, ды і у нас таксама, былі людзі, якім падабаўся толькі ОФ. Яны хацелі паказаць сабе як людзей моцных, якія могуць надаваць. Магчыма, каму-небудзь падабаецца толькі маляванне. Але першаасновай павінен быць менавіта футбол. А ўсё астатняе – гэта нейкія праявы культуры заўзення.

— Чаму вы 10 гадоў актыўна не заўзелі?

— Па-першае, я паехаў вучыцца ў Менск, потым пайшоў у войска, гады прайшлі. Жыў не ў Гародне. Вярнуўся, і было цяжка прыйсці на сектар, дзе было ўжо шмат маладых. Але так сталася, што я пазнаёміўся з хлопцамі, якія хацелі прыйсці і паказаць, як правільна заўзець. Злучыліся і з імі вярнуўся на сектар.

— Потым ніколі не было жадання сысці?

— Пасля таго перапынку я заўзею 10 гадоў, атрымліваю асалоду, нікуды не спяшаюся. Не вадаю, якія павінны быць абставіны, каб сысці. Калі мне міліцыянты забароняць хадзіць на стадыён, я нават змяню імідж, але патраплю. Пакуль здароўе дазваляе, пакуль ёсць патрэба хадзіць на футбол, буду працягваць гэта рабіць.

— Затрыманні не адбілі жаданне заўзець?

— Ты па вуліцы ідзеш – табе могуць затрымаць. Гэта лёс. Нічога страшнага, я ў прэзідэнты балатавацца не збіраюся. Дадуць штраф, затрымаюць на некаторы час. Канешне, не хацелася б срок атрымаць, але ў астатнім нічога страшнага не бачу. Што датычыцца майго затрымання на «Барысаў-Арэне» ў мiнулым годзе, да гэтага ў мяне такія ж адносіны. Было і было. Канешне, крыўдна, што наша міліцыя выконвае такія ідэалагічныя функцыі, калі павінна проста за законам сачыць. Дарэчы, у мяне было шмат знаёмых, якія проста не вытрымлівалі працы ў міліцыі, сыходзілі адтуль, не маглі так сябе паводзіць. Але не ўсе так робяць, бо сем’я, крэдыт… Ды і куда яны пайдуць, калі нічога іншага не могуць.

— На якім узроўні зараз двіж у Беларусі?

— Заняпад, і я так думаю, што недзе гадоў 5-7 таму быў пік, а зараз хваля набліжаецца да нейкага мінімума. Не ведаю, хутка будуць змены ці не, але думаю, што гэта ўсё часова. Бо заўсёды ёсць пікі і спады. Паказвалі апошнюю гульню БАТЭ, і я здзівіўся, што на іх першым хатнім матчы так мала людзей было на фан-сектары. Я думаў, што будзе больш. Адзіныя, хто радуе, гэта Брэст. Нягледзячы на тое, што іх каманда ўвогуле не дае ніякіх надзей, аднак фанаты на месцы. Мяркую, што там шмат арганізацыі, ёсць пераемнасць пакаленняў, якой, напрыклад, у нас няма. Таму гэта такі моцны двіж. І на іх мы глядзім і вучымся, яны прыклад.

— Менавіта вам было калі-небудзь сорамна за сектар «Немана»?

— Былі некаторыя рэчы, але не хочацца пра іх казаць. Мы ж не ідэальныя, можам памыляцца. Але я спадзяюся, што фан-сектар «Немана» будзе адзначацца яскравымі перфомансамі, падтрымкай, нават нягледзячы на гульню каманды. Канешне, мы можам і пагутарыць з футбалістамі. Канешне, нам не прыемна, калі наша каманда саступае, асабліва калі не бачна відавочных намаганняў.

— Гульцы абавязаны падыходзіць пасля гульні да фан-сектара?

— Скажам так, яны ўвогуле павінны падыходзціь не только да фан-сектара, але да ўсіх трыбун, да ўсіх заўзятараў. Але калі гулец не ідзе нават да фан-сектара, відаць, яму абыякава ўсё, можа, яго хвалююць толькі грошы. Канешне, ёсць і такія людзі, але я лічу, што ў футболе павінна быць сувязь паміж гульцамі і заўзятарамі. Мы разам. Нават пасля паразаў яны павінны падыходзіць. Магчыма, атрымаюць у плечы, паслухаюць нашыя словы. Але з іх боку гэта будзе правільна і смела. Яны самі выбралі сваю прафесію.

— Размова з гульцамі адбылася і пасля матчу з «Віцебскам».

— Я думаю, гэта выпуск пара, эмоцыі. Заўзятары ж незадаволены. Апошнім часам ёсць прэтэнзіі да галоўнага трэнера з боку не толькі фанатаў, але і астатніх. Магчыма, слушна было б, каб падышоў сам Саладоўнікаў. Бо атрымоўваецца, што яму перадавалі свае скаргі праз гульцоў. Гэта неправільна.

— Увогуле, якую ступень улады павінен мець фан-сектар у футболе?

— Я не думаю, што ён павінен мець нейкую ўладу. Абавязаны футбалiсты прыслохоўвацца да фанатаў? Хто робіць гэта, хто не робіць, але, я думаю, усе слухаюць (смеяцце). Фан-сектар – гэта таксама не нейкая ідэальная ўстанова, аднак гэта, можна сказаць, своеасаблівы сорам нашага клуба, да і ўсіх астатніх. Людзі, якія не баяцца высказаць, калі што не падабаецца. Калі астатнія, магчыма, недзе дыпламатчыныя, у нас людзі, якія могуць у лоб сказаць. Я, канешне, больш лагодны, не люблю рэзкіх рухаў, але на сектары эмоцыі прысутнічаюць, яны выплёсківаюцца, яны павінны быць. Футбол – гэта не нейкая закрытая структура, ён вельмі адкрыты, таму зразумела, што павінны быць людзі, якія высказваюць нейкі пункт гледжання. Самі футбалісты, трэнеры павязаны нейкімі кантрактнымі абавязкамі, яны не могуць нешта сказаць. А фанаты кажуць, тое, што думаюць. І так павінна быць, каб людзі крышачку шэвяліліся і бачылі, што, магчыма, яны робяць нешта не тое. 

Воля Трафімовіч, offside.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
З Пагоняй і па-беларуску. Паглядзіце на новую эмблему ФК «Дняпро» ФОТА
У правілы гульні ў футбол унесены сем зменаў — поўны спіс
Брэсцкія фанаты так цешыліся голу ў вароты БАТЭ, што паламалі трыбуну
У сезоне-2019 беларускі футбол падтрымае каманда Voka — будуць раздаваць хлапушкі, ляскоткі і шалікі
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Яшчэ адна тэлеграм-суполка прызнана экстрэмісцкай

У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Галоўнае
Лукашэнка: Ніякай апазіцыі з ліку беглых быць не можа
Новыя намеснікі ў Мінздароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы: Лукашэнка ўзгадніў некалькі прызначэнняў
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
Усяго патроху
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх