Польшча апярэдзіла Германію і Італію ды стала найбуйнейшым экспарцёрам сталярных вырабаў у Еўропе.
У 2015 годзе Польшча прадала за мяжу дзвярэй і вокнаў на суму больш за 1,5 мільярда еўра. Гэты паказчык на 13% перавышае дадзеныя за 2014 год.
Па словах дырэктара фірмы Velux Polska Яцэка Сівінскага, такія паказчыкі сталі вынікам развіцця будаўнічага і рамонтнага рынку ў Польшчы.