Улада3636

Змены ў выбарчым працэсе: абяцаюць публічны падлік галасоў, але фарміраванне камісій практычна не зменіцца

На сённяшняй нарадзе кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай з Аляксандрам Лукашэнкам было вырашана правесці выбары ў парламент 11 верасня. Аднак акрамя гэтага прэзідэнт ухваліў прапановы ЦВК аб тым, каб зрабіць выбарчы працэс больш празрыстым у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Пра тое, што зменіцца ў будучай кампаніі, распавяла Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК паведаміла, што на нарадзе з Аляксандрам Лукашэнкам было вырашана, што да прапаноў, якія датычацца выбарчага заканадаўства, суб'екты заканадаўчай ініцыятывы вернуцца пасля выбараў, у канцы гэтага года.

— Была ўзгодненая пазіцыя ЦВК: удасканаліць правапрымяняльную практыку і ўлічыць у ёй некаторыя прапановы БДІПЧ АБСЕ.

Сярод навінак будучых парламенцкіх выбараў — павышэнне празрыстасці працэсу фармавання выбарчых камісій.

— ЦВК падрыхтуе пастанову, якая будзе абавязковай для выканкамаў, аб парадку фармавання выбарчых камісій. Гэты працэс павінен праходзіць не толькі галосна, але і дыскусійна. У выпадку конкурсу на месцы ў выбаркамах павінна праводзіцца дыскусія і давацца тлумачэнні, чаму аддаецца перавага на карысць той ці іншай кандыдатуры.

Другая прапанова тычыцца празрыстасці разгляду выбарчых спрэчак.

— Усе рашэнні, якія выносяць выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, публікаваць у глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Нарэшце, трэцяя прапанова — павышэнне празрыстасці пры падліку галасоў.

— Была ўзгодненая ініцыятыва ЦВК аб тым, што ўвесь падлік бюлетэняў будзе праводзіцца на адным баку стала. Назіральнікі будуць мець поўную магчымасць бачыць працэс падліку галасоў. Акрамя таго, назіральнікам будзе прадастаўляцца інфармацыя, якая не прадугледжана арт. 13 Выбарчага кодэкса, напрыклад, звесткі пра колькасць выбаршчыкаў, звесткі пра колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў. Міжнародныя назіральнікі будуць дапушчаныя ў акруговыя камісіі пры прыёмцы пратаколаў ад участковых камісій.

Па словах Ярмошынай, гэтая практыка будзе цяпер распаўсюджаная на ўсе выбарчыя кампаніі.

Каментары36

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →