Начальнік СІЗА ў расійскім Новачаркаску, у якім утрымліваюць асуджаную ўкраінскую лётчыцу і нардэпа Надзею Саўчанка, выдаў ёй пакет дакументаў для экстрадыцыі ва Украіну, паведаміла яе сястра Вера Саўчанка.

Пра гэта сястра лётчыцы распавяла ТСН пасля спаткання з ёй.

«Яна цяпер запаўняе дакументы: заяву, біяграфічныя дадзеныя і іншыя. Як сказаў начальнік турмы Калганаў, яны неабходныя для экстрадыцыі. Ёй сказалі, што гэтыя дакументы паводле працэдуры неабходна запоўніць для экстрадыцыі. Будзем спадзявацца, што гэта так», — кажа Вера.

Паводле яе слоў, Надзея, хоць і запаўняе паперы, усё ж асцерагаецца, што гэтыя дакументы могуць быць выкарыстаныя для этапавання, паколькі ў пачатку працэсу яе ўжо падманвалі з запаўненнем дакументаў.

Стан здароўя Саўчанка, як распавяла яе сястра, нармальны, а настрой добры, яна ўжо можа ўжываць нармальную ежу.

Пры гэтым у яе назіраецца праблема з нагамі — яны ацякаюць з-за парушэння функцыянавання нырак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0