На конкурсе прыгажосьці «Міс «Беларусь» А. Лукашэнка зноў прысутнічаў з маленькім хлопчыкам, зь якім ад пэўнага часу ён зьяўляецца ў часе ўсіх сваіх выхадаў на публіку.
Пасьля таго як хлопчык суправаджаў яго ў велікоднае падарожжа па Палесьсі, лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» упершыню суправадзіла нфармацыю даведкай, што ў А. Лукашэнкі «тры сыны, наймалодшаму, Мікалаю 4 гады». Празь нейкі час гэтая даведка была зьнятая без тлумачэньняў, аднак яе пасьпелі перадрукаваць розныя СМІ.
Жонка А. Лукашэнкі, Галіна, жыве асобна ад яго, у прыгарадзе Шклова, у добра ахоўваным будынку, абмежаваная ў сваіх кантактах з СМІ.
«Я ўжо сказаў: меншы сын будзе прэзыдэнтам Беларусі», — ужо тройчы заявіў А. Лукашэнка, і гэтыя словы былі распасюджаны афіцыйнымі мэдыямі.
На конкурс не былі дапушчаныя фатографы незалежных СМІ. Як вядома, афцыйныя фатографы маюць права фатаграфаваць А. Лукашэнку толькі з пэўных выйгрышных ракурсаў.
Фота з конкурсу: Салідарнасць.