Улады Францыі выставілі афіцыйныя абвінавачанні Салаху Абдэсламу, паведаміў ягоны адвакат Франк Бертан.
Галоўнага падазраванага ў арганізацыі лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы абвінавачваюць у забойстве, сувязях з тэрарыстычнымі групамі, а таксама ў захоўванні зброі і выбухоўкі.
Абдэслам знаходзіцца ў адзіночнай камеры, паведаміў адвакат.
20 мая пройдзе яшчэ адно судовае слуханне адносна яго ролі ў падрыхтоўцы парыжскага тэракту.
Раней бельгійская пракуратура паведаміла, што Абдэслам быў экстрадаваны з Бельгіі ў Францыю. У Бельгіі яму былі выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве і тэрарызме.