Спаборы пройдуць у рамках аўтавыставы «Менскі аўтасалон» каля Футбольнага манежу.
4 мая ў Мінску адбудуцца аўтмабільныя спаборніцтвы па джып-трыяле. Мерапрыемства пройдзе ў рамках аўтамабільнай выставы «Мінскі аўтасалон» каля спартыўнага комплексу «Футбольны манеж».
У спаборніцтвах могуць узяць удзел усе жадаючыя на сваіх задарожніках і квадрацыклах. Удзельнікі будуць падзелены на тры групы: аматары — на звычайных поўнапрывадных аўтамабілях, прафесіяналы — на падрыхтаваных джыпах і група для квадрацыклістаў.
Свой удзел ужо пацвердзілі пераможцы Кубка па джып-трыяле, а таксама зарэгістраваліся новыя ўдзельнікі. Усяго чакаецца на старце каля 25 экіпажаў.
Суддзі не прытрымліваюцца строгіх трыяльных правілаў, і перад спартсменамі стаіць толькі адна задача — пераадолець секцыю.
Правілы спаборніцтваў вельмі простыя. Задача экіпажа — праехаць секцыю ў адведзены ліміт часу, набраўшы пры гэтым мінімальную колькасць штрафных ачкоў. Маршрут руху па секцыі кожны экіпаж вызначае самастойна, а штрафныя ачкі налічваюцца толькі за закрананне створак варот, стужкі агароджвання секцыі, а таксама за не пройдзеныя вароты. Удзельнікі могуць выходзіць з аўтамабіля і дапамагаць любымі падручнымі сродкамі праязджаць цяжкапраходныя месцы на трасе.