AFP / EAST NEWS

AFP / EAST NEWS

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае 29 красавіка а 19-й гадзіне на чытанне «Чарнобыльскай малітвы» Святланы Алексіевіч, паведамляецца на сайце тэатра.

Урыўкі з твора прагучаць у выкананні артыстаў тэатра: Марты Голубевай, Івана Кушнярука, Дзмітрыя Тумаса, Паўла Харланчука-Южакова і Кацярыны Яворскай. Рэжысёр імпрэзы – Дзмітрый Цішко.

Месца правядзення: кавярня «Аўстэрыя Уршуля» ў тэатральным будынку (вул. Энгельса, 7, з боку Аляксандраўскага сквера). Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0