Аляксандр Лукашэнка 1 мая наведаў Спаса-Праабражэнскі храм у Шклове. Размаўляючы з яго настаяцелем і прыхаджанамі, кіраўнік дзяржавы падзякаваў беларусам, у тым ліку святарам, за ўклад у развіццё краіны, паведамляе яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што па добрай традыцыі на Вялікдзень наведвае храмы ў рэгіёнах. Такім чынам, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён аддае даніну павагі «нашым людзям, святарам». Ён выказаў падзяку за служэнне Айчыне, за той цяжкі крыж, які святары нясуць разам з усімі па станаўленні Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0