Не чакаючы прыняцця рашэння аб вывадзе з абарачэння купюр наміналам 500 еўра, Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) таемна распачаў іх знішчэнне, піша нямецкая газета Die Welt.

Пачынаючы са снежня 2015 года, колькасць такіх банкнот у абарачэнні паступова памяншаецца.

Паводле звестак выдання, за тры апошнія месяцы колькасць такіх купюр паменшала амаль на 20 млн штук — з амаль 614 да 594 мільёнаў.

Іх паступовы вывад з абарачэння і знішчэнне могуць зацягнуцца на дзесяцігоддзі, сцвярджаецца ў публікацыі.

Лічыцца, што банкноты з самым высокім наміналам шырока выкарыстоўваюцца для разлікаў у крымінальным бізнэсе, напрыклад, у наркагандлі або пры адмыванні грошай. Пасяджэнне рады кіраўнікоў ЕЦБ, на якім мяркуецца прыняць рашэнне аб вывадзе за абарачэння купюр наміналам 500 еўра, намечана на 4 мая.

Раней паведамлялася, што выдаткі на замену такіх купюр новымі банкнотамі меншага наміналу могуць каштаваць ЕС больш за 500 млн еўра.

Супраць гэтага кроку выступаюць цэнтрабанкі Германіі і Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?