У інтэрнэце карыстальнікі абураюцца з нагоды відэа, знятага днямі ў падземным пераходзе ля станцыі метро «Пятроўшчына» ў Мінску. Супрацоўнік міліцыі зваліў з ног пажылога чалавека з кіем, а пасля ударыў яго сабаку.

На сітуацыю ўжо адрэагавалі ў ГУУС Мінгарвыканкама:

«Праводзіцца праверка па гэтым факце. Неабходна даць ацэнку правамернасці дзеянняў супрацоўніка міліцыі і таму, што папярэднічала сітуацыі, якая склалася», — сказаў прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?