Грамадства4747

КДБ зверне ўвагу на заявы Залдастанава

30 красавіка, падчас візіту ў мемарыяльны комплекс «Хатынь» лідар пуцінскіх матацыклістаў Аляксандр Залдастанаў сказаў, што лічыць Беларусь і Украіну часткамі Расіі. «Беларусь — гэта Расія, Украіна — гэта Расія», — заявіў ён.

Пры гэтым Залдастанаў — асоба публічная, візіт ягонага клуба «Начныя ваўкі» асвятляўся ў расійскіх і беларускіх медыях, а актывісты брэсцкага БРСМ нават зладзілі пышную сустрэчу расійскім гастралёрам.

Сёння «Наша Ніва» датэлефанавался ў КДБ з просьбай пракаментаваць гэтыя словы Залдастанава.

Мы звярнулі ўвагу на тое, што заяву пуцінскага матацыкліста можна кваліфікаваць як парушэнне арт. 361 КК Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці краіны ды інш.

«Каментаваць заявы чалавека, які быў у невядома яшчэ ў якім стане, падчас іх выказвання, я не буду», — сказаў нам прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын.

«Але я звярну ўвагу нашых кампетэнтных падраздзяленняў на гэта», — запэўніў Пабяржын.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня13

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР16

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя4

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

Як выраслі цэны ў Беларусі за апошнія чатыры гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць