4 траўня ў Нацыянальным мастацкім музэі прымалі бясцэнны груз з Масквы.

У экспазыцыі галоўнага сховішча краіны 8 літых паясоў слуцкай фабрыкі Леа Мажарскага правядуць цэлы год. Але, як адзначаюць спэцыялісты, гэты тэрмін можа быць і прадоўжаны. Усе экспанаты — з калекцыі знанага расейскага мецэната Пятра Шчукіна. У фонды Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Маскве яны трапілі яшчэ да рэвалюцыі.

Апрача маскоўскай часткі калекцыі ў залях Нацыянальнага мастацкага музэю прэзэнтуюць таксама два фрагмэнты слуцкіх паясоў з запасьнікаў нашага сховішча, а таксама ўзоры падобных вырабаў іншых эўрапейскіх фабрык.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0