Адкрыты свабодны доступ на Радуніцу і ўсе выходныя на могілкі ў зоне радыяцыйнага адсяленьня.

У Гомельскай і Магілёўскай абласьцях каля 300 такіх могілак. Штогод на Радуніцу сюды прыяжджаюць больш за 20 тысяч чалавек з усяе Беларусі. У гэтыя дні ў зону можна патрапіць без спэцыяльных прапускоў. Толькі па дакумэнтах сьведчаньня асобы.

6 траўня з 13 раённых цэнтраў будзе арганізаваны праезд да могілак. Паводле слоў спэцыялістаў, сёньня ў гэтай зоне радыяцыйны фон вагаецца ад 15 да 1000 кюры. Таму ўсім наведнікам неабходна мець пры сабе запас вады й зьменную вопратку, каб карыстацца імі пры вяртаньні з тэрыторый радыеактыўнага забруджваньня.

Паводле ont.by

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0