Увечары 2 траўня ў Салігорску адбылася акцыя салідарнасьці з «Нашай Нівай».

Больш за 30 маладых людзей, неабыякавых да дзяржаўнага тэрору супраць сапраўднай беларускай газэты, выйшлі на цэнтральную плошчу Салігорску й дэманстратыўна разгарнуўшы «Нашу Ніву», чыталі яе.

Празь некаторы час удзельнікі акцыі, чытаючы газэту, прайшлі па горадзе, патлумачыўшы салігорцам сэнс акцыі.

Паводле mfront.net.

Фота mfront.net.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0