У аўторак, на дзявяты дзень пасьля Вялікадня, беларусы ўшаноўваюць продкаў. Сёлета гэты дзень прыпаў на 6 траўня.

Хоць гэты абрад памінаньня памерлых сягае дахрысьціянскае пары, ён дасёньня — адзін з найжывейшых. Штогод могілкі на Радаўніцу наведваюць мільёны людзей.

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркаваньня пра яго паходжаньне. Здавалася б, значэньне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалёгію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысьць «радаснай» тэорыі сьведчыла тое, што ў хрысьціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: сьвятам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэньне і вечнае жыцьцё.

Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэньне павярхоўным. Больш навуковым ключом да тлумачэньня слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэньнем». Параўнайце, як гэта падобна да беларускага «рыданьня». Сам абрад памінаньня дзядоў па Вялікадні ў нас зь літоўцамі ідэнтычны. Яшчэ адзін аргумэнт на карысьць балцкай тэорыі — назоў «Радаўніца» не пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Ўкраіне.

Сёлета Радуніца абяцае быць сонечнай і цёплай. Тэмпэратура паветра складзе да 14 градусаў на поўначы і да 17-ці на поўдні Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?