Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Абітурыенты пры паступленні ў ВНУ змогуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах з 2017 года. Гэтую прапанову падтрымаў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях карэкціроўкі правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Пры гэтым пры паступленні ў ВНУ неабходна будзе прад'яўляць вынікі трох тэставанняў. Што датычыцца абітурыентаў ССНУ, то яны атрымаюць магчымасць здаваць тры ЦТ і прад'яўляць вынікі двух тэставанняў.

Як адзначыў у размове з журналістамі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, адобраная навацыя аблегчыць выбар абітурыентаў паміж блізкімі спецыяльнасцямі, пры паступленні на якія трэба здаваць розныя прадметы ў якасці другіх профільных. «Гэта дае магчымасць абітурыенту здаць чатыры ЦТ, а потым выбраць менавіта тыя тры прадметы па напрамку, на які ён усё ж вырашыць падаваць дакументы», - растлумачыў ён, узяўшы за прыклад паступленне ў ВНУ.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аб тым, каб сертыфікат ЦТ дзейнічаў на працягу двух гадоў, а таксама аб павелічэнні колькасці рэзервовых дзён ЦТ да трох.

Па выніках нарады кіраўнік краіны ўхваліў шэраг прапаноў па карэкціроўцы правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ. Чакаецца, што ўсе прапанаваныя навацыі ўступяць у сілу з 2017 года. Гэтая абітурыенцкая кампанія пройдзе па дзеючых правілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?