Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна сёмага паверха ў Мінску, паведамілі ў праваахоўных органах.

Здарэнне адбылося сёння днём па вуліцы Налібоцкай. Калі мама адлучылася з кватэры, яе чацвёра дзяцей засталіся з бабуляй. Малодшае дзіця паставіла табурэтку да акна, каб паглядзець у яго, і выпала.

Дзяўчынка жывая. На месцы здарэння працуюць праваахоўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?