Мадрыдскі «Атлетыка» выйшаў у фінал турніру, выйграўшы па суме двух матчаў у «Баварыі».
Сёння «Баварыя» ў Мюнхене перамагла 2:1 (Хабі Алонса, 31, Левандоўскі, 74 — Грызман, 54), але тыдзень таму ў Мадрыдзе выйграў «Атлетыка» з лікам 1:0, які і крочыць наперад за кошт гола, забітага на чужым полі.
Цікава, што падчас паядынку не былі рэалізаваныя два пенальці: Томасам Мюлерам («Баварыя», 34-я хвіліна) і Фернанда Торэсам («Атлетыка», 84-я).
***
У сераду, 4 мая, згуляюць «Рэал» і «Манчэстэр Сіці». У першым матчы ў Англіі была нічыя — 0:0.
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 28 мая ў Мілане.