«Я на зборах, усё нармалёва, ідзе падрыхтоўка, на чэмпіянат еду!», — сказаў сёння Віталь Гуркоў «Нашай Ніве». 

«Атмасфера тут выдатная, усе займаюцца сваёй справай і не згадваюць ніякіх былых канфліктаў, задача стаіць быць маналітнай камандай і перамагаць», — дадаў таксама баксёр і расказаў, што грошы на ягоную паезду на чэмпіянат свету па муай-тай, што пройдзе ў шведскім Ёнчопінгу з 19 па 28 мая, адшукаліся адразу ж, як толькі падняўся шум у інтэрнэце. 

Баксёр прасіў перадаць ягоную падзяку міністэрству за такі аператыўны і паспяховы пошук сродкаў. 

Нагадаем, што нядаўна вакол дзесяціразовага чэмпіёна свету па Муай-тай разыграўся скандал. 

Пасля таго, як Гуркоў упэўнена перамог на чэмпіянаце Беларусі і прайшоў адбор на сусветнае першынство, стала вядома, што паездка ў Швецыю пад пагрозай нібыта праз «адсутнасць сродкаў».

Гэта тлумачылася тым, што Гуркоў не знаходзіцца на стаўцы ў Мінспорту — Віталь сышоў адтуль праз немагчымасць спалучаць знаходжанне ў зборнай і свае выступы ў Brutto. 

У адказ беларусы талакой за некалькі гадзін сабралі Гуркову 3000 еўра, неабходныя для паездкі. Аднак Віталь тады не узяў гэты грошы, сказаўшы, што лепш аддаць іх у дзіцячы дом. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?