Міністэрства замежных спраў Украіны уручыла ноту пратэсту МЗС Расеі адносна дзеяньняў Чарнаморскага флёту Расейскай Фэдэрацыі ў сувязі з выпрабаваньнем авіяцыйнай супрацьчоўнавай ракеты на тэрыторыі Ўкраіны.

27 красавіка ў раёне сяла Радушнае Алушцінскага раёну Крыму была знойдзена ракета, як аказалася, расейская.

Сёньня сьпікер МЗС Украіны афіцыйна паведаміў, што прадстаўнікі ЧФ РФ падалі дакумэнты, якімі пацьвердзілі прыналежнасьць ракеты да маёмасьці адной з частак Чарнаморскага флёту.

Выпрабаваньне гэтай ракеты супярэчыла пагадненьню пра статус і ўмовы знаходжаньня ЧФ РФ на тэрыторыі Ўкраіны.

Паводле: Яніна Васькоўская, «Новая газета»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0