Адна з актывістак паведаміла, што ў ГУУС ёй сказалі, нібыта ў двары гэтага дому было ўчынена нейкае забойства, і нібыта актывісты маюць да гэтага нейкае дачыненьне.
Нязгодныя вывесілі ў акно футболку з сваёй сымболікай. Гэтую футболку зьнялі працягнутым з даху гакам, разьбіўшы пры гэтым шыбу. Цяпер актывісты вывесілі ў акно расьцяжку з надпісам «Свабода».
Сёньня ў Маскве мае прайсьці несанкцыянаваны «Марш нязгодных». Пачатак заплянаваны на 18 гадзін.
Папярэдняя гэткая акцыя, якая прайшла 3 сакавіка, была жорстка разагнаная.