Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да дзесяці ўдзельнікаў арганізаванай групы, якія займаліся продажам асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў праз інтэрнэт-краму Exclusive_today_gg. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Абвінавачаныя — шэсць жыхароў Гомеля 1995-1997 гадоў нараджэння, два жыхары Мазырскага раёна з 1995 і 1994 гадоў нараджэння, а таксама грамадзянін Расіі 1993 года нараджэння і грамадзянка Украіны 1986 года нараджэння.

Следчыя высветлілі, што расеец, знаходзячыся без рэгістрацыі ў Беларусі, з'яўляўся аптовым кур'ерам і са жніўня 2015 года неаднаразова ездзіў у Мінск, дзе забіраў пакінутыя для яго ў закладках псіхатропы. Усяго ён набыў больш за 1,6 кг асабліва небяспечных псіхатропаў.

Псіхатропы прывозіў у Гомель, дзяліў на партыі, распаўсюджваў з дапамогай закладак і паведамляў месцазнаходжанне аператару інтэрнэт-крамы. Той у сваю чаргу перадаваў інфармацыю рознічных кур'ерам, якія былі дыстанцыйна завербаваныя кіраўніком групы — яго асоба яшчэ высвятляецца.

Удзельнікі арганізаванай групы старанна канспіравалі сваю дзейнасць. Яны распрацавалі механізм па планаванні, арганізацыі і здзяйснення злачынстваў на аснове ўзгодненасці і кіравальнасці. За «неналежнае выкананне» злачынных абавязацельстваў ужываліся штрафныя санкцыі.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя па ч.4 арт.328 (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка і распаўсюд асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, учыненыя арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?