У Маскве забілі рэдактара агенцтва «Нацыянальная служба навінаў» Аляксандра Рубцова.

У паведамленні на сайце агенцтва гаворыцца, што 35-гадовага Рубцова забілі ў яго кватэры 3 мая. Цела загінулага з некалькімі нажавымі раненнямі знайшла яго маці, якая прыехала да сына на святы.

Агенцтва адзначае, што з працай журналіста злачынства ніяк не звязана. Адзначаецца, што кватэру забітага абрабавалі. Следства ўжо высветліла асобу падазраванага ў забойстве і абвясціла яго ў вышук.

Агенцтва «Нацыянальная служба навінаў» пастаўляе навіны чатыром радыёстанцыям — «Наша Радыё», Rock FM, Best FM і «Радыё JAZZ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?