Аляксандар Казулін

Сёньня ў віцебскай папраўчай калёніі № 3 завершылася трохдзённая сустрэча Аляксандра Казуліна з дочкамі Вольгай ды Юляй, а таксама унукам Уладзіславам.

Як паведаміла Польскаму радыё дачка палітвязьня Вольга, стан здароўя бацькі задавальняючы:

Ён вельмі актыўны, адчувае сябе добра. Калі я запыталася пра здароўе, ён адказаў мне: «Якое можа быць здароўе ў турме?». Калі ўлічваць ягоную сытуацыю, то здароўе стабільнае.

Да Аляксандра Казуліна дайшлі таксама абразы Лукашэнкі ў ягоны адрас. Нагадае, што падчас Пасланьня да народу кіраўнік краіны абазваў Каўуліна «вашывым палітвязьнем» і «туалетнай паперай», дадаўшы, што «ў гэтым чалавеку няма нічога сьвятога».

В. Казуліна: Бацька ўсьцешыўся й папляскаў у далоні. Лукашэнка ў чарговы раз, у эмоцыях «здаў сябе з галавой». Ён сказаў, што яму шкада Лукашэнку, і калі бязбожнік гавароць пра Бога, то гэта ўражвае. Лукашэнка сам вызначыў свой страх перад надыходзячымі падзеямі, ён сам даў праграму Эўропе й Амэрыцы, што трэба рабіць.

Аляксандар Казулін ня мае намеру падаваць у суд на Лукашэнку за абразьлівыя словы, паколькі, як выразіўся палітык, ён «ня хоча судзіцца з хворым чалавекам».

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0