Варыянт № 1: Салат з гарбушай і рукалай

(на 4 порцыі)

Вам спатрэбяцца:

  • Лісты салата
  • Рукала
  • Гарбуша натуральная (ласось), 250 грамаў, (Рускі рыбны свет, РФ)*
  • Памідоры чэры, 8 штук
  • Перапяліныя яйкі, 8 штук
  • Бальзамічны воцат і алей, некалькі сталовых лыжак
  • Соль і перац па гусце

Прыступаем да гатавання!

ТУТ БУДЗЕ ВІДЭА

Здрабніце лісты салата, тое ж самае зрабіце з рукалай (не шкадуйце зелені: у хмурнае надвор’е яна радуе і вочы, і страўнік). Усю гэтую зялёную масу шчодра ўвільгатніце бальзамічным воцатам і алеем. Далей можна дадаваць царыцу гэтай закускі — кансерваваную гарбушу. Здрабняем да эстэтычных вашаму воку памераў памідоры чэры, чысцім і наразаем перапяліныя яйкі. Дадаём новыя інгрэдыенты да раней падрыхтаваных, пасыпаем соллю і перцам па гусце. Не забываемся ўсё якасна перамяшаць. Вуаля — смачны і карысны салат гатовы!

 

*тлустым шрыфтам вылучаныя акцыйныя тавары сеткі «Суседзяў», якія з 25 кастрычніка можна набыць са зніжкай: гарбуша ўсяго за 3,19 рублёў і філе сёмгі за 5,29 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?