У Ватыкане ў пятніцу, 6 мая, адбылася цырымонія ўзнагароджання Папы Францішка Міжнароднай прэміяй імя Карла Вялікага. Камісія па прысуджэнні прэміі адзначыла «выдатныя намаганні» пантыфіка «па захаванні міру, узаемаразуменнія і міласэрнасці ў еўрапейскім грамадстве».
Бургамістр нямецкага горада Ахен Марсэль Філіп, уручаючы ўзнагароду, назваў папу рымскага «вялікім шчасцем» для Еўропы, якая дзе нялёгкім шляхам, перадае інфармагенцтва dpa.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел кіраўніка Еўрапарламента, Еўракамісіі і Еўрасавета Марцін Шульц, Жан-Клод Юнкер і Дональд Туск, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і дэлегацыя з Ахена, дзе звычайна уручаецца прэмія. Незадоўга да цырымоніі ўзнагароджання пантыфік правёў сустрэчу з Меркель, падрабязнасці якой не выдавалася. Адной з тэм размовы, як мяркуецца, стаў міграцыйны крызіс у Еўропе.
«Новы еўрапейскі гуманізм»
Папа Рымскі ў сваім выступе заявіў, што марыць аб «новым еўрапейскім гуманізме», які адрозніваецца здольнасцю да інтэграцыі, дыялогу і крэатыўнасці.
«Еўрапейская ідэнтычнасць заўсёды была і застаецца дынамічнай і мультыкультурнай ідэнтычнасцю», - прыводзіць яго словы агенцтва KNA.
Выступаючы на цырымоніі ўзнагароджання, кіраўнік Еўрарады Дональд Туск выказаў перакананне ў тым, што «сёння, у гэтыя нестабільныя часы грунтоўных зменаў і напружаных выпрабаванняў ўсе вернікі і нявернікі маюць патрэбу ў царкве, якая нікога не выключае, а, наадварот, усіх аб'ядноўвае».
***
Прэмію імя Карла Вялікага прысуджаюць з 1950 года за асаблівыя заслугі ў станаўленні адзінай Еўропы. З 2008 года грашовы эквівалент у 5000 еўра перадаюць у бюджэт моладзевай прэміі імя Карла Вялікага, а лаўрэатам асноўнай узнагароды ўручаюць толькі памятны медаль.