Праграма «Калыханка» падрыхтавала для сваіх гледачоў сюрпрыз: 17 мая ў чарговым яе выпуску на канале «Беларусь 3» з'явіцца новы лялечны персанаж — яноцік Цёма.

Да любімых усімі мядзведзіка Топы, лісічкі Яны і Бусліка далучыцца герой, імя якому творчая група праекта выбірала з прапанаваных хлопчыкамі і дзяўчынкамі варыянтаў на сайце тэлеканала «Беларусь 3». Спыніліся на варыянце Цёма, хоць былі прапановы назваць яноціка Мілошыкам, Ярошам, Сцёпам ды іншымі імёнамі. У Цёмы будзе свая сакрэтная лабараторыя, дзе ён зможа праводзіць даследаванні і прыдумляць заўсёды нешта новае і цікавае.

Жарты новага героя ў выніку даходзяць да таго, што ён палохае ўсіх навіной, быццам сонца трохі «схуднела» - ад яго адваліўся велізарны кавалак і ляціць на Зямлю. Героі «Калыханкі» упарта не жадаюць мірыцца са свавольствам маленькага гарэзы, але з яноцікам не так лёгка справіцца.

«Калыханка» выходзіць штодня на «Беларусь-3 у 20:40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?