Фота merge.com

Фота merge.com

Прыбор, з якім узнікла праблема, — комплекс Merge Hemo, які медыкі выкарыстоўваюць для кантролю працэдуры катэтарызацыі сэрца. Падчас катэтарызацыі ў вену або артэрыю ўводзяць асаблівую полую гнуткую трубку, каб вывучыць імаверныя паталогіі сэрца.

Падчас адной такой працэдуры экран камп'ютара, за якім сачылі медыкі, стаў чорным. Дактары вымушаныя былі перазапусціць прыбор, каб працягнуць аперацыю, змарнавалі на гэта каштоўныя хвіліны. Пацыент у гэты час быў пад наркозам.

Пазней высветлілася, што прычынай нечаканага збою стала праграма-антывірус, якая была ўсталяваная на камп'ютары і запраграмаваная на поўнае сканаванне камп'ютара штогадзіну. У выніку сканіраванне пачалося пасярод аперацыі, а неабходная медыкам праграмма завісла. Медыкі змаглі перазагрузіць кампутар і завяршыць працэдуру без якіх-небудзь рызык для здароўя пацыента.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў лютым 2016 года, аднак інфармацыя пра яго стала больш вядомай толькі цяпер. Назву клінікі не разгалошваюць. Расследаванне паказала, што небяспечную для жыцця пацыента памылку здзейсніў чалавек, які ўсталёўваў антывірус і займаўся яго наладкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?