Газета Edmonton Sun на галоўнай старонцы піша, што толькі дождж можа выратаваць горад ад пажару, фота Reuters.com

Канадскі Форт Мак-Мюрэй, дзе ўжо некалькі дзён бушуюць моцныя лясныя пажары, аказаўся адрэзаны ад наземных шляхоў камунікацыі, пасля таго як агонь вышынёй у 60 метраў падышоў занадта блізка да адзінай не перакрытай шашы.

Канвой з 1500 легкавых аўтамабіляў, што вяла паліцыя, павінен быў выехаць па шашы ў паўднёвым напрамку ў пятніцу днём, аднак у сувязі з пагрозай агню гэтага не адбылося, і мясцовыя ўлады вырашылі працягнуць эвакуацыю па паветры.

Асноўная частка насельніцтва Форта Мак-Мюрэй — больш за 88 тысяч чалавек — была эвакуявана ў аўторак і сераду.

У пятніцу ратавальнікі вывезлі з паселішча каля 5 тысяч чалавек. Чакаецца, што на працягу суботы эвакуююцца пазасталыя з4 тысячы жыхароў. Па дадзеных ратавальнікаў, плошча пажару ў канадскай Альберце ў бліжэйшыя суткі павялічыцца ўдвая.

За чатыры дні паміж сталіцай правінцыі - горадам Эдмантан - і Фортам Мак-Мюрэй выратавальныя службы выканалі 300 пералётаў, ратуючы людзей.

Reuters.com

Горад Форт Мак-Мюрэй знаходзіцца непадалёк ад найбуйнейшых нафтавых радовішчаў. Штат Альберта валодае гіганцкімі запасамі нафты, па дадзеных геолагаў, ён знаходзіцца на трэцім месцы па аб'ёме запасаў пасля Саўдаўскай Аравіі і Венесуэлы.

Як сцвярджаюць улады Альберты, нягледзячы на сур'ёзную шкоду, цэнтр горада амаль не пацярпеў. Эвакуяваным жыхарам горада выдзелілі 77 млн даляраў.

Агнём знішчаны больш за 1600 дамоў і адміністрацыйных будынкаў Форта Мак-Мюрэй.

Прэм'ер-міністр правінцыі Рэйчэл Нотлі папярэдзіла гараджан, што ім доўга прыйдзецца чакаць вяртання дадому.

Reuters.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?