Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 6 мая ў Мінску сустрэўся з прадстаўнікамі аналітычных цэнтраў ЗША, паведамляе-прэс служба МЗС.
«Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, перспектывы іх развіцця, а таксама сітуацыя ў еўрапейскім рэгіёне», — адзначаецца ў паведамленні.
Адбылася таксама асобная сустрэча прадстаўнікоў амерыканскага экспертнай супольнасці з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной.
У сустрэчах у МЗС прынялі ўдзел прэзідэнт Джэймстаунскага фонду Глен Ховард, аналітык фонду Уладзімір Сокар, прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта Рыгор Іофе і былы член урада Грузіі, прэзідэнт Новага інстытута міжнароднага лідарства Цемуры Якабашвілі.
Напярэдадні ўсе яны прынялі ўдзел у мерапрыемствах міжнароднай канферэнцыі «Асэнсаванне міжнароднай бяспекі Беларусі», арганізаванай беларускай экспертнай групай «Мінскі дыялог» пры падтрымцы Джэймстаунскага фонду (ЗША) і фонду імя Адэнаўэра (Германія). У форуме прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў экспертаў з Беларусі, ЗША і еўрапейскіх краін.