У «Азадлік» (Узбекскую рэдакцыю радыё «Свабода») звярнуўся жыхар Ташкента Маруфжон і адправіў рэпарцёрам фатаграфію, на якой адлюстравана «георгіеўская стужка», павешаная на ўнутрысалоннае люстэрка яго аўтамабіля. Суразмоўца паскардзіўся, што напярэдадні супрацоўнікі міліцыі, якія спынілі яго машыну, загадалі яму зняць з люстэрка «Георгіеўскую стужку».

— Нарад міліцыі спыняе кожны аўтамабіль, у салоне якіх павязана «георгіеўская стужка». Затым кіроўцам загадваюць прыбраць стужкі. Калі я спытаўся ў іх: «Навошта гэта трэба?», яны мне заявілі: «Гэта пагроза дарожнай бяспекі і перашкаджае кіраванню аўтамабілем». Я зразумеў, што задаваць ім лішнія пытанні не варта. Маю машыну правяраў адзін лейтэнант, ззаду стаялі яшчэ чатыры міліцыянты, - кажа жыхар Ташкента Маруфжон, які некалькі дзён таму ўзяў «георгіеўскую стужку» ў пасольстве Расіі, каб прывязаць яе да ўнутранысалоннага люстэрка свайго аўтамабіля.

Між тым, як паведамляе інтэрнэт-выданне Uzmetronom, першае паведамленне ў рэдакцыю дадзенага выдання на дзеянні супрацоўнікаў ГУБДД МУС Узбекістана, якія змушаюць кіроўцаў аўтатранспарту здымаць «георгіеўскія стужкі», прымацаваныя ў гонар 71-й гадавіны Дня перамогі, паступіла 4 мая гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?