Часовым кіраўніком дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-беларускага парку «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» прызначаны намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка.

Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 5 мая №360 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аляксандр Ярашэнка змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Галя, які быў вызвалены ад пасадзе 4 мая за аднаразовае грубае парушэнне працоўных абавязкаў (п.1 арт.47 Працоўнага кодэкса Беларусі).

Намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка з'яўляецца куратарам цэлага шэрагу беларуска-кітайскіх праектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?