У Мінску выраслі стаўкі адзінага падатку за месяц з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. Новыя памеры ставак былі ўстаноўленыя Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў рашэннем ад 26 сакавіка 2016 года № 190, а набывае моц дакумент 7 мая, паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Напрыклад, у адпаведнасці з рашэннем Мінгарсавета стаўка адзінага падатку з ІП і фізічных асоб пры аказанні паслуг па рамонце аўтамабіляў вырасла з 1.560.000 рублёў да 1.800.000 рублёў у месяц, стаўка адзінага падатку на дзейнасць у галіне фатаграфіі падаражэла на 120 тысяч і зараз складзе 920 тысяч рублёў. Падаражэў таксама адзіны падатак для рэпетытараў (300 тысяч рублёў), медыкаў, якія вядуць прыватную практыку, уключаючы стаматолагаў (1.400.000 рублёў), праграмістаў (1.040.000 рублёў) і іншых.

Акрамя таго, як паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, у пераліку з'явіліся новыя пункты, якія тычацца здачы ў арэнду жылля акрамя давання месцаў для кароткатэрміновага пражывання. Стаўка адзінага падатку для здачы ў арэнду, наём жылых памяшканняў складзе 520 тысяч рублёў у месяц, у тым ліку ў пятай эканоміка-планіровачнай зоне Мінска — 470 тысяч рублёў, садовых домікаў — 470 (420) тысяч рублёў, машына-месцаў — 140 (130 ) тысяч рублёў.

У папярэдні раз стаўкі адзінага падатку змяняліся ў лютым 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?